03.10.2012 / 19:31

Белтэлерадыёкампанія не дасць ні капейкі ўдзельніку «Еўрабачання» 3

За пастаноўку, аранжыроўку і касцюмы беларускі канкурсант будзе плаціць сам.

Белтэлерадыёкампанія, якая раней аплачвала нумар беларускага выканаўца, будзе займацца толькі тым, што звязана з тэлебачаннем. Пра гэта 3 кастрычніка на прэс-канферэнцыі паведаміла Вольга Шлягер, кіраўнік нацыянальнага адборачнага тура конкурсу "Еўрабачанне-2013".

Праўда, калі кіраўніцтву Белтэлерадыёкампаніі спадабаецца выканаўца, яна можа ўзяцца за яго прадзюсаванне, удакладніла Шлягер.

Тэлевядучая, якая прымерыла на сябе новую ролю кіраўніка, таксама паведаміла журналістам, што нацыянальны адборачны тур на "Еўрабачанне", якое пройдзе ў маі ў Швецыі, ужо пачаўся. "Ужо ў гэтым годзе стане вядома, хто прадставіць нашу краіну на прэстыжным песенным конкурсе. У канцы кастрычніка будуць абвешчаныя папярэднія вынікі,

16 лістапада плануецца правядзенне паўфіналу, а недзе 7 снежня адбудзецца фінал нацыянальнага адборачнага тура, па выніках якога і стане вядома, хто паедзе выступаць у Швецыю ", --
паведаміла Вольга Шлягер.
Асвятляць падзеі падрыхтоўкі канкурсанта ад Беларусі будуць усе тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі, трансляцыя конкурсу традыцыйна пройдзе на канале "Беларусь-1".
Паўфінал і фінал нацыянальнага адборачнага тура адбудуцца ў самай вялікай, у 600 квадратных метраў, студыі Белтэлерадыёкампаніі.

Па словах Вольгі Шлягер, нацыянальны адборачны тур у гэтым годзе праводзіцца раней, чым у папярэднія гады, таму што арганізатары хочуць пакінуць больш часу на падрыхтоўку самага музычнага нумара.

Нацыянальны адборачны тур на прэстыжны песенны конкурс у гэтым годзе стане юбілейным, дзесятым па ліку.
Прыём заявак на конкурс заканчваецца 22 кастрычніка.

0
шапусик / Адказаць
03.10.2012 / 22:57
конечно, давыдька за выговор обиделся :) думаю, что понравится - Ланская снова поедет :)
0
3001 / Адказаць
03.10.2012 / 23:53
прозьвішча Шлягер сымбалізуе..
0
Павал / Адказаць
04.10.2012 / 00:36
Iдэальна, на мой погляд, працуе эстонская мадэль - два паўфiналы, даволi нядрэнныя песнi (нават тыя, якiя не адбiраюцца), сцiплыя нумары, але адносна якасныя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру