03.10.2012 / 19:42

Мастак Алесь Пушкін выйшаў на волю - фота 3

Усе 10 сутак арышту ён трымаў галадоўку.

Мастак Алесь Пушкін выйшаў на волю з пастарунку ў Смаргоні. Яго сустрэлі 10 чалавек знаёмых і сяброў, з кветкамі і песнямі. Усе 10 сутак арышту Пушкін трымаў галадоўку.

Алесь Пушкін сказаў, што падчас зняволення ён увесь час маляваў. Яму перадалі алоўкі і паперу. Турэмны альбом ён абяцаў паказаць журналістам.

На пачатку верасьня мастакі Алесь Пушкін, Генадзь Драздоў, Валянцін Варанішча, а таксама грамадзкі актывіст Уладзімер Шульжыцкі зладзілі ў Смаргоні (Гарадзенская вобласьць) акцыю памяці кіраўніка антыкамуністычнага падполля ў пасляваенныя гады Расціслава Лапіцкага.

Усе яны адстаялі ў царкве малебен, які быў заказаны па нявінна забітым Расціславу Лапіцкім, пасля чаго з партрэтамі Лапіцкага, якія самі намалявалі, ішлі па горадзе. На адной з ціхіх вулачак іх запынілі міліцыянты і даставілі ў пастарунак, дзе на ўсіх склалі пратаколы за правядзенне несанкцыянаванага шэсця.

0
Siarzhuk / Адказаць
03.10.2012 / 20:58
Алесю, годную справу робіце. Дзякуй Вам. Жыве Беларусь!
0
мясцовы2 / Адказаць
04.10.2012 / 00:28
ці ёсць у яго ЖЖ? Калі няма ЖЖ то чаму? Яму не падабаецца гэтая пляцоўка?
0
Зміцер Вінаградаў / Адказаць
04.10.2012 / 11:41
А чаму ў гэтым артыкуле не ўзгадалі мастака Алеся Цыркунова? Ён прымаў актыўны ўдзел у акцыі і атрымаў штраф!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру