03.10.2012 / 23:02

«Землякі з лукашэнкаўскага раю едуць па прадукты і не толькі» 22

Прачытала пра цэны на мяса ў Беларусі й Польшчы, і таксама маю пару словаў сказаць.

Толькі што вярнулася з Польшчы, праехаўшы краіну ўздоўж і ўпоперак.

У гарадах каля беларускай мяжы варта зайсці ў крамы — і чуеш рускую мову. Землякі з лукашэнкаўскага раю едуць па прадукты і не толькі.

Купляюць усё — вопратку, абутак, гаспадарчыя тавары, садавіну і гародніну. Каву і туалетную паперу. Пральныя парашкі. І яно таго вартае.

І я ў Белай-Падляшскай напакавала торбу мяса для бацькоў-пенсіянераў, бо каштуе яно ў параўнанні з нашым вельмі танна. Мяркуйце самі:

Свініна, філе — 17 злотых — 47 тысяч.

Шынка — 16 злотых — 44 тысячы.

Печаніна — 25 злотых — 69 тысяч.

Цэны гавораць самі за сабе — і выразна.

Бацькі былі вельмі-вельмі рады.

Наталка Бабіна

0
Экономист / Адказаць
03.10.2012 / 23:49
А все потому, что реальный курс бел. рубля к доллару должен быть 1$=3500BYR - тогда и цены с соседней Польшей выровняются. А так диктатор обворовывает собственный народ, умышленно завышая курс доллара.
0
Gdy / Адказаць
03.10.2012 / 23:51
Перапрашаю, але што такое "печаніна"?
0
Юрий Михайлович / Адказаць
04.10.2012 / 00:12
Padtrymlivayu!!! Razam z zhonkaj z Menska ezdzim y Vil'nyu za ezhaj!
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру