У выніку хакерскай атакі 16 красавіка былі знішчаныя старонкі на серверы грамадскай ініцыятывы "Трэці шлях". Пацярпелі старонкі www.3dway.org, www.belzhaba.com, www.multclub.org , а таксама сайты партнёраў ініцыятывы: www.democraticbelarus.eu, www.belarusy.eu, www.politoboz.com.

Хакеры назвалі сябе AntiOppositionForce {AntiPartizan}. Уладальнікі сервера запэўніваюць, што сайты будуць узноўлены, але паступова, пасля аналізу сітуацыі з сістэмай бяспекі. Адмысловая заява змешачна ў кам'юніці LiveJournal - minsk_by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?