Перад пачаткам уік-энду, на спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі ў г. Сузука Міхаэль Шумахер заявіў журналістам, што не мае намеру працягваць кар’еру і ў канцы сезона сыдзе ў адстаўку.

Міхаэль Шумахер: «На жаль, мы не дасягнулі пастаўленай мэты, не змаглі зрабіць з Mercedes пераможцу, але часам параза больш павучальна, чым перамога. У канцы сезона 2006 года я казаў, што мае батарэйкі селі, і цяпер яны зноў у „чырвонай зоне“.

Я ўдзячны камандзе, сваёй сям’і і сябрам за падтрымку. У мяне былі варыянты працягу кар’еры і я мог бы застацца, калі б гэтага хацеў».

***

Міхаэль Шумахер — сяміразовы чэмпіён свету ў гонках «Формула-1» (1994, 1995, 2000, 2001, 2002, 2003, 2004), з іх пяць тытулаў здабыў выступаючы за «Ferrari». Ад 2010 г. ездзіў за «Mercedes», у 2011 г. заняў 8-е месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?