Спецыяльная рэзалюцыя Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па сітуацыі ў Беларусі будзе падрыхтавана да студзеня 2013 годв. Пра гэта 4 кастрычніка заявіў дакладчык Асамблеі, эстонскі дэпутат Андрэс Херкель, выступаючы на пасяджэнні камітэту ПАРЕ у палітычных пытаннях.

«Праца над дакументам пачнецца ўжо ў лістападзе, — адзначыў Херкель. — Цалкам магчыма, што ў студзені наступнага года даклад будзе гатовы»
.

Паводле ягоных слоў, Асамблеі трэба будзе перш за ўсё даць палітычную ацэнку парламенцкім выбарам, якія прайшлі нядаўна ў краіне.

«Наш апошні даклад па тэме адносіцца да пачатку 2012 года. Мы шкадуем, што сітуацыя з правамі чалавека і дэмакратыяй за мінулы час толькі пагоршылася».

«Цяпер у Беларусі 12 палітычных зняволеных, — канстатаваў дакладчык. — Стан здароўя некаторых з іх выклікае асаблівую заклапочанасць».

У адкрытым для прэсы пасяджэньні камітэту ПАРЭ прынялі ўдзел старшыня Беларускага Хэльсінскага камітэта Алег Гулак і намеснік кіраўніка зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

Падчас дэбатаў здарыўся скандал — афіцыйнага прадстаўніка ўрада Беларусі выправадзілі з залі, бо ён не атрымаў спецыяльнага запрашэння.

У МЗС Беларусі пакуль не каментуюць гэтую падзею.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?