04.10.2012 / 12:59

У Варшаве пройдзе прэзэнтацыя «Добрай фатаграфіі» Зянона Пазняка 4

Collegium Civitas, aula D (Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1. 18.00.

У пятніцу, 5 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Зянона Пазняка «Добрая фатаграфія».

У гэтай кнізе Пазняк распавядае пра сваё захапленне фатаграфіяй, дэманструе чытачу эпоху, у якой былі вузкаплёначныя фотаапараты «Смена», поўныя фатографаў Суботнікі, здымкі жанчын у стылі «ню».

Кнігу можна будзе набыць на сустрэчы, абяцае арганізатар імпрэзы суполка Беларуская Нацыянальная Памяць.

Сустрэча адбудзецца ў Collegium Civitas, aula D (Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1, Warszawa; уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай).

Пачатак, а 18.00. Уваход вольны.

0
Алесь Беларус / Адказаць
04.10.2012 / 13:20
Цiкавая кнiга, мне спадабалась.
0
Стары Дзед / Адказаць
04.10.2012 / 15:05
Добрая навіна! Дзякуй НН! Трэба пайсці)
0
Tomasz M. Bladyniec / Адказаць
04.10.2012 / 16:08
Буду там!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру