«Гэтае пытанне не стаіць на парадку дня новых уладаў Грузіі», — заявіў Хухашвілі, каментуючы заяву Аляксандра Лукашэнкі, што ён гатовы ўсяляк ініцыяваць пытанне вяртанья Грузіі ў СНД.

«Магчыма, прэзідэнт Лукашэнка і ўгаварыў бы Саакашвілі вярнуцца ў СНД», — дадаў Хухашвілі.

Раней Лукашэнка заявіў: «Я буду ўсяляк ініцыяваць вяртанне Грузіі ў Садружнасць Незалежных Дзяржаў».

Пра тое, што Грузія выходзіць са складу СНД, прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі заявіў адразу пасля жнівеньскай вайны 2008 года. Гэтую ініцыятыву падтрымаў парламент, і ўжо 18 жніўня 2008-га МЗС Грузіі паведаміла нотай Выканаўчаму камітэту СНД, што краіна пакідае Садружнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?