У Мінску ў забаўляльным клубе «Тытан» праходзіць другая выстава-кірмаш «Моднае дзяцінства».
На выставе прадстаўлена дзіцячае адзенне, аксесуары і цацкі. У яе рамках прадугледжана і забаўляльная праграма: розыгрышы прызоў ад спонсараў, прэзентацыі і дэгустацыі фірм-удзельніц.
Акрамя таго, на выставе-кірмашы арганізавана дабрачынная акцыя па збору сродкаў і рэчаў на дабрачынныя патрэбы: у спецыяльных кошыках усе ахвотныя могуць пакінуць прадметы асабістай гігіены, дзіцячае адзенне, цацкі, кнігі і іншыя рэчы, якія могуць спатрэбіцца дзецям і іх мамам.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ