Усяго патроху11

У Веткаўскім раёне пройдзе свята беларускага ручніка

У вёсцы Няглюбка Веткаўскага раёна 6 кастрычніка адбудзецца абласное свята беларускага ручніка. У мерапрыемстве возьмуць удзел майстры з кожнага раёна Гомельскай вобласці, якія прадставяць свой арнамент ручніка і падзеляцца з усімі ахвотнымі асаблівасцямі вырабу ручнікоў сваёй мясцовасці.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Гомельскага аблвыканкама, гасцей і жыхароў Няглюбкі чакаюць выставы ручнікоў, выступленні лепшых творчых калектываў Гомельшчыны, майстар-класы, работа падворкаў.

Няглюбка — унікальная вёска, якая славіцца сваімі традыцыямі ткацтва.
Ручнікі мясцовых традыцый напоўнены сімволікай і арнаментальнымі знакамі, старэйшым з якіх больш чым тысяча гадоў. Выкананыя мясцовымі майстрамі на драўляных кроснах, яны падарожнічаюць па ўсім свеце, з’яўляючыся ўдзельнікамі міжнародных выстаў у Нью-Ёрку, Манрэалі, Токіа, Парыжы, Бруселі. Амерыканскі музей «Метраполітэн» набыў іх для сваёй калекцыі. Многімі музеямі свету няглюбскаму ручніку прысуджаны залатыя медалі, ён упрыгожвае адну з залаў ААН.

Няглюбскія ручнікі па гэты дзень захоўваюць агульныя рысы падняпроўскіх ручнікоў і разам з тым прадстаўляюць адметны лакальны тып, які на працягу XX стагоддзя няспынна развіваўся ў сваіх мастацка-тэхналагічных традыцыях у Няглюбцы, адзначаецца ў паведамленні.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, у якія ВНУ сёлета ёсць недабор1

Намесніца міністра адказала, чаму ў крамах памідоры горшыя, чым на рынках1

Залацісты баравік не спыніць: ці варта здзіўляцца яму ў Беларусі?8

Справу беларуса, якога вінавацяць у дыверсіі на БАМе, будзе разглядаць вайсковы суд у Чыце. Яму пагражае пажыццёвае1

Дэпутат расійскай Дзярждумы ў дзень сваёй смерці здолеў прагаласаваць 11 разоў2

Любімая газета Пуціна апублікавала артыкул пра план нападу ЕС на Расію ў 2027 годзе. Экспертам выступіў былы кіраўнік БТ19

«Звольнілася пасля яго прапановы зрабіць пластыку грудзей». Жанчына расказала, як працавала асабістай памочніцай шэйха4

Міліцыянеры стралялі ў нагу вяскоўцу, які ішоў на іх з нажом2

Жанчына праглынула асу разам з газіроўкай і ледзь не памерла1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць