ПАРЕ заклікае не проста неадкладна і без якіх-небудзь умоваў вызваліць, але і рэабілітаваць усіх палітвязняў, у тым ліку і тых, каго ўжо памілавалі.

У заяве гаворыцца, што 12 палітычных вязняў дагэтуль застаюцца ў турмах.

Прычым з’явілася вартая даверу інфармацыя пра іх катаванні, недастатковую медычную дапамогу і дапамогу адвакатаў.

Акрамя таго, паліткамітэт ПАРЕ аднагалосна падтрымаў прапанову спецдакладчыка па Беларусі Андрэса Херкеля намінаваць беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага на прэмію правоў чалавека ПАСЕ 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?