04.10.2012 / 16:24

Пенсіянер з Валожыншчыны на ўласным падворку прытуліў некалькі дзясяткаў катоў — фоты 19

«Я люблю катоў, а суседзі гэтым карыстаюцца».

На здымку толькі частка «хвастатага войска».

Пабачыўшы гасцей, каты пачалі выходзіць на падворак.

Багіра ідзе да гаспадара.

«Я люблю катоў. Суседзі пра гэта ведаюць і карыстаюцца — рэгулярна падкідаюць мне новых гадаванцаў», — расказвае пенсіянер з вёскі Канюшаўшчына, што ў Валожынскім раёне.

Ягоны падворак прыцягвае ўвагу здаля: вакол хаткі стаіць каля дзясятка старых савецкіх аўто — «Масквічы», «Волгі», УАЗ. «Некалі збіраўся заняцца рэстаўрацыяй аўто, але справа не пайшла», — скупа тлумачыць гаспадар.

Ён адмаўляецца назвацца, але ахвотна пералічвае мянушкі сваіх гадаванцаў. А іх у яго каля дваццаці, а мо і больш. «Вунь там Багіра. Бачыце, якая чорненькая?...» — пачынае ён пералік хвастатага войска. Багіра, пачуўшы сваё імя, няспешна пацягнулася, выцерлася аб рахманага сабаку і пайшла да гаспадара. Акрамя катоў, на падворку заўважаю трох сабак.

Пенсіянер расказвае, чым харчуюцца яго гадаванцы. «Купляю ім свіныя страўнікі, гатую. Як грошай няма, то вару кашы. Спачатку насы адварочваюць, а як прагаладаюцца, то і каша ідзе». Жыве каціная сям’я ў адмысловым дамку, зробленым іх клапатлівым гаспадаром.

«Напішыце пра маіх катоў. Мо хто будзе ехаць з горада ды возьме сабе пару ў сям’ю», — кажа на развітанне мужчына.

Сямён Печанко

0
Алесь / Адказаць
04.10.2012 / 16:36
Добры, вялiкадушны чалавек! толькi з горада яму могуць падкiдваць я ш ч э болей гадаванцау.....
0
жыццё / Адказаць
04.10.2012 / 16:42
з павагай і болем на сэрцэ ...
0
М.Ф. / Адказаць
04.10.2012 / 17:01
Молодец! Он 20 держит, а мы одного котенка пристроить не можем...сегодня машина сбила, подобрали по дороге на работу, даже к врачу свозили, все лекарства куплены, а взять никто не может(
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру