Спорт1515

Мінскі таксіст «падняў» на перамогах БАТЭ 8 тысяч даляраў

Перад матчамі з «Лілем» і «Баварыяй» ён паставіў на барысаўскі клуб па 5 мільёнаў рублёў. І агулам выйграў 69 мільёнаў!

Свой учынак таксіст, які папрасіў не называць сваё імя, тлумачыць «ідыёцкім патрыятызмам». За БАТЭ ён ніколі не заўзеў, а стаўкі ў букмекерскіх канторах калі і рабіў раней, дык вельмі рэдка, за кампанію:

«Дзесяць сяброў ставілі супраць БАТЭ. І мяне спрабавалі пераканаць. Не ведаю, што мяне тузанула… Я, можа, і не паставіў бы ні першы і ні другі раз. Але яны ўсе казалі: „Не трэба! Не трэба! Не трэба!“ Проста на злосць ім зрабіў стаўку».

У выніку сябры засталіся ні з чым, а таксіст атрымаў салідны выйгрыш. Першыя 5 мільёнаў ён паставіў з каэфіцыентам 8,5. Гэта значыць, за кожны мільён атрымаў па 8,5 мільёна!
Што праўда, калі букмекеры даведаліся на вынік матча «Ліль» — БАТЭ, каэфіцыенты сталі больш сціплымі.

Таксіст: «Нехта кажа, што гэта ім пашанцавала. Але хто ж яго ведае: пашанцавала ці гэта яны проста выклаліся, як мае быць? Таму на матч з „Лілем“ каэфіцыент быў 8,5, а зараз, на гульню з „Баварыяй“, 7,3 быў каэфіцыент».

2 кастрычніка таксіст нават футбол не глядзеў — працаваў у горадзе.
Там-то яго і злавіў карэспандэнт. За два матчы ён зарабіў у букмекераў 69 мільёнаў рублёў. Гэта 8 тысяч долараў! Сума фантастычная. Таксіст кажа, што на гульню з «Валенсіяй» ставак рабіць не будзе: хопіць.

Букмекеры называюць выпадак героя нашага сюжэта выключэннем. У канторы «Плюс-мінус» максімальная стаўка на БАТЭ склала… усяго 100 тысяч рублёў! Такія стаўкі — сімвалічныя. Іх робяць заўзятары, якія настолькі вераць у сваю каманду, што гатовыя нават «адказаць» за гэтую веру ўласнымі грашыма, — распавялі Еўрарадыё ў букмекерскай канторы.

Супрацоўніца «Плюс-мінус»: «Вядома, на БАТЭ ставіў той, хто хацеў проста пазаўзець. І ім пашанцавала! Але нашмат больш ставілі на «Баварыю».

100 тысяч рублёў на перамогу БАТЭ паставілі… у Барысаве! Такія ж стаўкі рабілі ў Магілёве.

На БАТЭ прыйшлося прыкладна 40% ставак, зробленых на матч барысаўскага клуба з «Баварыяй», паведамілі ў букмекерскай канторы «Алімп»:

«Большасць усё ж такі ставіла на „Баварыю“. Прыкладна 60% ставак было на яе. На перамогу „Баварыі“, на перамогу з форай [розніца больш чым у адзін мяч. — Еўрарадыё], з улікам дадатковага выніку (перамога „Баварыі“ ці нічыя). 40% аналагічных ставак — на БАТЭ».

Цікава, што пасля першага гола ў вароты баварцаў у перамогу БАТЭ паверылі нават букмекеры. Каэфіцыент з 1 да 12 змяніўся на 1 да 3! Прыкладна з такім жа каэфіцыентам працягнулі прымаць стаўкі на перамогу «Баварыі».

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць