07.10.2012 / 22:28

Будызм па-беларуску — фільмы і тэксты 8

Выйшаў дыск «Budyzm» — альтруістычны праект для ўсіх зацікаўленых у гісторыі і філасофіі будызму. Наклад дыска — аж 10 000 асобнікаў.

На дыску тры фільмы на тэму навукі Буды, малюнкі на тэму вегетарыянства і «зялёных» і — во так — відэа з выступам Зянона Пазняка, знятае «Нашай Нівай».

Апроч таго, валанцёры пераклалі на беларускую мову Дхамападу — збор прамоваў Буды. Варта заўважыць, што па-беларуску гэтыя тэксты з’явіліся ўпершыню.

І дыск, і пераклад Дхамапады можна атрымаць абсалютна задарма. Для гэтага варта звярнуцца да стваральніка праекта Сяргея Калеева праз email s.kaleyeu@gmail.com. Таксама матэрыялы можна ўбачыць у адмысловай групе ў фэйсбуку.

ЮУ

0
Сяржук / Адказаць
07.10.2012 / 22:53
прычым тут Пазняк? ён жа каталік!
0
Бадгісатва / Адказаць
07.10.2012 / 23:08
Сяржук, Пазьняк усё ж болей-меней гісторык. І аб будызьме выказацца мае права.
0
Мэнсан Мандэла / Адказаць
07.10.2012 / 23:13
Перакладзіце лепш камасутру (з выступам Пазняка, вядома ж)
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру