04.10.2012 / 21:29

Парк у Чэхіі назвалі імем Паліткоўскай 2

У Карлавых Варах на захадзе Чэхіі мясцовыя ўлады пастанавілі назваць цэнтральны парк імем забітай у Маскве ў 2006 годзе расійскай журналісткі Анны Паліткоўскай.

Ініцыятарам прысуджэння парку імя Паліткоўскай стала вядомая чэшская няўрадавая арганізацыя «Чалавек у бядзе». Адзін з кіраўнікоў гэтай арганізацыі Марэк Свобада заявіў, што сённяшняя падзея дэманструе падтрымку чэшскім грамадствам вальнадумства і ідэалаў абароны правоў чалавека.

0
ромпер стомпер / Адказаць
04.10.2012 / 23:07
Ўсім вядома, што Карлавы Вары - гэта самы рускі горад Чэхіі, эдэм дзеля рускай алігархіі на чале з Лужковым, можа проста сябар памерлай праплаціў?
0
Вучыце мову! / Адказаць
05.10.2012 / 09:36
Калі адаптуеце тэкст па-беларуску, дык і мёны адаптуйце! ГАННА!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру