Ва Украіне прапанавалі абмежаваць у праве займаць пэўныя пасады грамадзянам, якія ў мінулым супрацоўнічалі з КГБ СССР або са спецслужбамі іншых дзяржаў. Пра гэта сказана ў законапраекце «Аб люстрацыі», які ў Вярхоўную Раду ўнеслі дэпутаты ад фракцыі «Наша Украіна — Народная самаабарона».

Дзеянне дакумента распаўсюджваецца на асоб, якія з’яўляліся агентамі, рэзідэнтамі або няштатнымі работнікамі КДБ да 1991 года, а таксама таемнымі інфарматарамі любой замежнай выведкі.
Згодна з законапраектам, гэтыя грамадзяне не могуць на працягу пяці гадоў займаць кіруючыя пасады ў органах заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, праваахоўных органах Украіны.

Дэпутаты таксама прапанавалі правесці абавязковае апытанне сярод дзяржслужачых на прадмет супрацоўніцтва са спецслужбамі.

Прычым утойванне факта такога супрацоўніцтва можа стаць падставай для звальнення.

Правяраць інфармацыю, выкладзеную ў люстрацыйных заявах (прызнаннях), будзе спецыяльна створаная камісія ў складзе сямі чалавек.

Варта адзначыць, што «Наша Украіна — Народная самаабарона» — невялікая апазіцыйная фракцыя і гэты закон не мае шанцаў быць прынятым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?