Гэта прафесійнае свята настаўнікаў, выкладчыкаў і работнікаў сферы адукацыі было заснаванае ў 1994 годзе і яго падтрымліваюць у больш як 100 краінах свету.

У гэты дзень адзначаюць заслугі і ролю настаўнікаў у працэсе якаснай адукацыі на ўсіх узроўнях, а таксама іх неацэнны ўнёсак у развіццё грамадства. ААН прапануе бацькам і ўсім грамадзянам на хвіліну задумацца, як змяніў іх жыццё добры настаўнік, памяць пра якога яны захавалі.

Беларусь, як і большасць былых савецкіх рэспублік традыцыйна адзначае Дзень настаўніка ў першую нядзелю кастрычніка.
А вось бліжэйшая суседка Расія перайшла на сусветны каляндар яшчэ 18 гадоў таму, калі свята абвясцілі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?