На фота: 1 верасня ў гімназіі №23 у Мінску.

На фота: 1 верасня ў гімназіі №23 у Мінску.

7 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка.

Ва ўсім свеце Дзень настаўніка адзначаецца 5 кастрычніка (у больш чым у 100 краінах).

У Беларусі трымаюцца старой традыцыі, таму Дзень настаўніка адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка.

Сёння ён прыпаў на 7 кастрычніка.

У сераду падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр адукацыі Сяргей Маскевіч прызнаў, што становішча ў адукацыі значна пагоршала.

«Пасля двух гадоў абавязковай адпрацоўкі ў 30% выпадках малады спецыяліст пераходзіць на іншую працу».

Па яго словах, настаўнікі пераязджаюць з вёскі ў абласны цэнтр, часцей за ўсё — у Мінскую вобласць.

На прэс-канферэнцыі было зазначана, што за два гады заробкі настаўнікаў зменшыліся амаль на 100 даляраў. На канец 2010 года сярэдні заробак у педагога быў 427 даляраў. На сёння ён складае 332 даляры ў эквіваленце.

У Беларусі, дарэчы, 3 тысячы 323 школы, у якіх працуюць 107 тыс. педагогаў.

***

«Наша Ніва» віншуе беларускіх настаўнікаў са святам. Павіншуйце і Вы, дарагія чытачы, сваіх настаўнікаў.

Знайдзіце хвілінку і патэлефануйце свайму настаўніку або настаўніцы ў нядзелю, або віншуйце праз акенца каментароў у гэтым артыкуле.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?