Як паведамілі ўпрэс-службе Ліберальна-дэмакратычнай партыі, лідар ЛДП Сяргей Гайдукевіч звярнуўся да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з просьбай пра асабістую сустрэчу.
Зварот змяшчаецца ў лісце да Пуціна з віншаваннямі з нагоды
У лісце Гайдукевіч таксама выказвае «надзею на ўмацаванне стратэгічных адносін» паміж Беларуссю і Расіяй.
У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН лідар ЛДП адмовіўся канкрэтызаваць, чым абумоўлена яго просьба аб сустрэчы з Пуціным і што ён хацеў бы з ім абмеркаваць.
«Так, я адправіў ліст Пуціну, бо ведаў, што так трэба. Я не буду раскрываць, што я хачу яму сказаць пры сустрэчы. Калі расійскі бок палічыць нешта патрэбным мне адказаць, ён скажа і што тут каментаваць», — сказаў Гайдукевіч.