Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас афіцыйнага візіту ў Таджыкістан ўручыў свайму калегу Эмамалі Рахмону на 60-годдзе снайперскую вінтоўку.

«Пуцін падарыў Рахмону найноўшую расійскую снайперскую вінтоўку», — прыводзіць словы прэс-сакратара кіраўніка РФ Дзмітрыя Пяскова інфармацыйнае агенцтва РІА-Навіны.

Падчас двухдзённага візіту, прымеркаванага да юбілею Рахмона, Пуцін правядзе перамовы з таджыкскім лідарам, а таксама наведае 201-ю расійскую ваенную базу найбуйнейшую — за межамі Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?