Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ на 1 кастрычніка 2012 года склалі 8 млрд. 126 млн. даляраў ЗША, нязначна знізіўшыся за верасень — на 15,2 млн. даляраў.
Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка.

Нагадаем, у жніўні аб’ём ЗВР знізіўся на 106,3 млн. даляраў, у ліпені — на 82 млн. даляраў. Апошнім месяцам, калі адзначаўся рост рэзерваў, быў чэрвень гэтага года, калі ЗВР выраслі на 291 млн. даляраў.

У цэлым з пачатку 2012 года золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 210,1 млн. даляраў ЗША, або 2,6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?