Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, адзіны кандыдат ад венесуэльскай апазіцыі Энрыке Капрылес абяцае ў выпадку перамогі зрабіць замежную палітыку Венесуэлы больш прагматычнай. У кантэксце гэтага на адной з прэс-канферэнцый ён узгадаў і Беларусь. «Што супольнага мы маем з Іранам, апрача нафтаздабычы? Альбо Беларуссю? Хіба прэзідэнт там не дыктатар? Ды што казаць! Мы прымалі Кадафі двойчы. Ці гэтыя адносіны патрэбныя Вэнэсуэле? Не!» — заявіў Капрылес.
Дзякуючы асаблівым адносінам з дзейным прэзідэнтам Венесуэлы Беларусь атрымлівала адтуль нафту на асаблівых умовах і даволі шматлікія будаўнічыя і прамысловыя кантракты.