У праекце бюджэту на 2013 год дэпутатам прапаноўваецца павялічыць фінансаванне Белдзяржтэлерадыёкампаніі. Пра гэта паведаміла дэпутат парламента Валянціна Леановіч.
Валянціна Леановіч: «Белдзяржтэлерадыёкампанія, я паглядзела бюджэт — 454 мільярда. Я не ведаю, колькі там плануецца ў кансалідаваным бюджэце, колькі яны будуць на рэкламе зарабляць, але гэта тое, што з бюджэта выдзяляецца».
Па сённяшнім курсе, БТ прапануецца выдзеліць фінансаванне ў памеры 53 мільёны 411 тысяч даляраў. Летась на дзейнасць Белдзяржтэлерадыёкампаніі з рэспубліканскага бюджэту выдаткавалі 360 мільярдаў рублёў. Або — крыху больш за 43 мільёны даляраў па курсе на снежань 2011 года.
Нягледзячы на такое павялічэнне фінансавання, Белдзяржтэлерадыёкампанія ўжо заявіла, што больш не будзе аплочваць удзельнікам нацыянальнага адбора на конкурс