«Сталічны транспарт і сувязь» апублікавала схема руху гарадскога транспарту пасля адкрыцця новых станцый метро.

Нагадаем, да 1 ліпеня 2013 года закрытыя выезд з вул. Ясеніна на прасп. Дзяржынскага, прасп. Дзяржынскага на ўчастку ад вул. Любімава да вул. Голубева, вул. Алібегава на ўчастку ад вул. газеты «Праўда» да прасп. Дзяржынскага, вул. Чыгуначная на ўчастку ад вул. Дзяржынскага да вул. Сямашка.

Захоўваецца 7 тралейбусных маршрутаў (№ 12, 23, 39, 39Д, 52, 53, 64), яшчэ сем змяняюцца (№ 8, 10, 31, 32, 36, 40, 63), адзін закрываецца (№ 66). Захоўваюцца таксама 14 аўтобусных маршрутаў (№ 23, 30, 49, 83Э, 97, 104, 114С, 116, 122Э, 129Э, 134С, 138, 147, 156Э), дзевяць змяняюцца (№ 28, 32С, 35С, 57, 74С, 75С, 84, 84Д, 120), дзесяць закрываюцца (№ 81С, 103С, 117С, 118Э, 128С, 168С, 176Э, 177Э, 198С, 965). Адкрываецца аўтобусны маршрут № 96.

Тры новыя станцыі з’яўляюцца працягам Маскоўскай лініі метро ў бок Паўднёвага Захаду і размешчаныя па праспекце Дзяржынскага: «Грушаўка» — на скрыжаванні з вуліцай Шчорса, «Міхалова» — з вуліцай Гурскага, «Пятроўшчына» — з вуліцай Голубева.
Іх адкрыццё запланавана на 7 лістапада. Станцыю метро «Малінаўка» плануецца адкрыць у 2013 годзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0