Надпіс на даху Акадэміі мастацтваў «не адпавядае рэальнаму часу»
«Нецэнзурнага слова на даху няма», заяўляе кіраўніцтва навучальнай установы.
Нецэнзурнага надпісу на даху Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў цяпер няма. Пра гэта сведчаць вынікі праверкі, праведзенай у навучальнай установе.
Нагадаем, на мапах сервісу Google maps быў заўважаны надпіс непрыстойнага слова з трох літар.
«Па выніках праверкі выяўлена, што надпіс на даху Акадэміі адсутнічае і здымак з космасу не адпавядае рэальнаму часу» —паведаміла кіраўніцтва навучальнай установы.
Праверыць, ці насамрэч надпісу няма, удасца пасля абнаўлення мапы Мінска.
Каментары