Брэсцкі гарвыканкам забараніў пікет за годную працу.
Заяўку на яго правядзенне падавала старшыня брэсцкай гарадской арганізацыі Прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Аляксандра Гурына.

Як паведаміла Гурына, пікетаванне прызначалася на 7 кастрычніка ў сусветны Дзень дзеянняў прафсаюзаў за годную працу.

Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да масавых парушэнняў правоў працоўных на прадпрыемствах, праблеме забеспячэння бяспечных умоў працы і дастойнай заработнай платы.

Пікет з колькасцю ўдзельнікаў да 30 чалавек планаваўся з 12.00 да 14.00 у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, які вызначаны рашэннем уладаў для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Паводле слоў Гурынай, з гарвыканкама прыйшоў адказ:

у правядзенні акцыі адмоўлена на той падставе, што 7 кастрычніка ў гэты час у парку будуць праходзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню настаўніка.

«Не першы раз парк аказваецца занятым, калі там прызначаюцца непажаданыя для ўладаў акцыі. Дарэчы, я размаўляла са сваімі знаёмымі педагогамі, і ніводзін з іх не змог успомніць, каб у Дзень настаўніка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў праводзіліся нейкія ўрачыстасці», — заявіла Гурына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?