Нацбанк апублікаваў справаздачу аб куплі-продажы валюты за студзень-верасень 2012 года.
Як высветлілася,
за апошні месяц насельніцтва масава скупляла валюту: набыта на $366 мільёнаў больш, чым прададзена.Агулам жа за студзень-верасень беларусы прадалі $4,996 мільярда, а набылі $5,04 мільярда. Прычым "скупка" пачалася ў чэрвені, раней насельніцтва перадусім здавала валюту.
Юрыдычныя асобы-рэзідэнты набылі на чыстай аснове на $169 мільёнаў, больш чым прадалі. У нерэзідэнтаў паказчык склаў $77 мільёнаў.
Такім чынам,
на рынку агулам было скуплена на $611 мільёнаў больш, чым прададзена.
Між тым абвешчана, што золатавалютныя рэзервы за гэты перыяд паменшалі нязначна, што выклікае па меншай меры здзіўленне.