На Гомельскім заводзе самаходных камбайнаў (ГЗСК), які з'яўляецца філіялам РУП "Гомсельмаш", пры выпрабаванні камбайна загінуў вадзіцель-выпрабавальнік.
Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама,
раніцай 4 кастрычніка на тэрыторыі абкатачнага корпуса ГСЗК камбайнам КЗС-1218Б, якім кіраваў вадзіцель-выпрабавальнік пры запуску рухавіка ўчынены наезд на іншага вадзіцеля-выпрабавальніка, мужчыну 1977 года нараджэння.Ён памёр на месцы здарэння.
Праводзіцца праверка.