Праваахоўныя органы праводзяць праверку па факце пагрозы выбуху аўтамабіля на аўтадарозе Заслаўе — Калодзішчы.
Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама,
раніцай 5 кастычніка36-гадовай жыхарцы Мінска, дырэктару камерцыйнай фірмы, якая ад’язджала ад дома ў Зялёным Лузе, каб адвезці чатырохгадовага сына да выхавацеляў, паступіў званок ад невядомага аб тым, што яе «БМВХ-6 » замініраваны.
Жанчына пазваніла ў міліцыю і выканана перададзеныя ёй рэкамендацыі: забраць дзіця і адысці ад машыны. Абследаванне пазадарожніка праводзілася на аўтадарозе Заслаўе — Калодзішчы, куды «БМВ» паспеў выехаць да прыезду сапёраў.
Ніякіх выбухованебяспечных прадметаў у машыне не аказалася.Хто мог так «пажартаваць», жачына не ўяўляе.
Праверку праводзіць РУУС Мінскага раёна.
0
0
0
0
0
0