Ён ішоў стомлены, крыху згорбіўшы плечы. Шарэла, у карак дыхаў восеньскі холад. На доўгай і бязлюднай вясковай вуліцы пахла сырасцю і зляжалым пырнікам з бульбяных палёў. Пастаяў, прыслухаўся — ціха, толькі недзе далей пры будзе звякаў ланцугом сабака.
Хлопец міжволі зірнуў налева, у бок нефарбаванага плоту, што верным таварышам спадарожнічаў вуліцы, і здрыгануўся — сакавітай цеплынёю лета вітала яго абвязаная вакол учарнелай штакеціны
- * * *
Быў пачатак ліпеня — пара, калі спела ярына. Дзімка ўжо бачыў дзяўчо раней, але цяпер яна выглядала інакш — можна сказаць, дасканала. Яна прыйшла на рэчку ў вялікім саламяным брылі. «Нібы сонца несла на галаве,« — падумаў тады Дзімка, які ў адных плаўках рэзаўся з Лёнькам і Паўлікам на беразе ў карты. Яна прынесла з сабою нейкую сумятню ў малады голаў Дзімкі. Ён больш ніяк не мог засяродзіцца на картах, і ўсе часцей круціў шыю ў бок дзяўчыны. Яна ж, здавалася, не звяртала ўвагі на аголеных юнакоў. Спакойна яна рассцяліла на беразе, крыху далей ад хлопцаў, што сядзелі на траве, вялікі сіні ручнік з Гары Потэрам і распранулася, пакінуўшы на галаве, аднак, капялюш. Дзімка не мог не адзначыць: яна была вельмі прыгожая — дасканалыя формы цела, што падкрэсліваў зялёны купальнік, і плаўная жаноцкасць яе рухаў зневалялі. Яна лягла на ручнік з Гары Потэрам, дастаўшы кнігу, заглыбілася ў чытанне. Лёнька з Віцькам, заўважыўшы нясціплыя позіркі Дзімкі, пачалі вачыма паказваць на дзяўчыну і міргаць таварышу. Той у адказ паказаў ім сярэдні палец і пакруціў ім жа каля сківіцы. Дзяўчына ў зялёным купальніку, на думку Дзімкі, нагадвала ў нечым русалку і вельмі яму падабалася. У хлопца прамільгнула думка, каб на момант стаць выявай Гары Потэра на ручніку дзяўчыны. Здавалася, яна не глядзела ў бок юнакоў, але Дзімка адчуваў, што яна іх таксама ацэньвае.
— Гэта Васіліхі ўнучка, — сказаў Лёнька. — Таня завуць. З Мінска прыехала на канікулы. Нічо такая, — прыцмокнуў ён языком.
— Ага, — няўцямна буркануў Дзімка і зноў скасавурыўся на дзяўчыну. — Зеляніна купальніка падкрэслівала далікатнасць ейнай скуры, а
— Файная цёлка, — згадзіўся Віцька. — Раней малая была, а цяпер цыцкі з’явіліся, — дадаў Дзімкаў сябар.
— У нас такіх няма, — прызнаў Лёнька.
Дзімка паглядзеў на яго аблуплены нос і выгаралыя на сонцы валасы, і яму стала непрыемна.
- * * *
Дзімка дагнаў Таню, калі тая ішла з «Мары» — так называлася вясковая крама — у бок Васілішынага дома. Яна неслася з поўнай торбай па вуліцы. Хлопец ззаду падхапіў торбу за ручкі.
— Прывет. Давай паднясу! — гукнуў ён. Дзяўчына спалохана азірнулася, але, убачыўшы яго, весела заўсміхалася.
— Прывітанне, — мякка прамовіла яна, а яе зялёныя вялікія вочы ледзь прыкметна засвяціліся. — Мяне Таня завуць, — прадставілася прыгажуня.
— Я ведаю, — праявіў дасведчанасць маладзён. — Мяне Дзмітрый.
— Я бачыла цябе на пляжы, — сказала зялёнавокая.
— І я цябе бачыў. Любіш чытаць? — хацеў пакпіць з яе хлопец, адчуваючы сваю мужчынскую перавагу перад гарадской фіфачкай.
— Люблю. А ты — гуляць у карты… у дурня, — жартаўліва азвалася дзяўчына.
— А што ты тады на рэчцы чытала? — пацікавіўся юнак.
— Кнігу Станкевіча. Ён добра піша.
— Каго? — Дзімка ніколі не чуў пра такога аўтара.
— Магу даць пачытаць. Хадзі да бабулі ў дом, — прапанавала яна ўжо перад самой брамкай Васіліхі.
— Я вечарам загляну, — збянтэжыўся хлопец, крыху баючыся старой Васіліхі. — Або выйдзі на вуліцу пасля дзевяці, як кароў прыгоняць, — прапанаваў юнак.
- * * *
Яна чакала яго на лавачцы каля брамкі. Каля яе ляжала невялічкая кніга, якую дзяўчына, як пазнаў Дзімка, чытала ля ракі. Кароваў ужо прыгналі, вяскоўцы разбрыліся па гаспадарках, а на вуліцы было бязлюдна і ціхмяна, што вельмі спадабалася нясмеламу хлопцу. Таня была ў лёгкай паркалёвай сукенцы, што падкрэслівала ейную зграбную фігуру. Доўгія валасы былі заплецены ў дзве тугія касы, перавязаныя яскравымі стужкамі.
— Здарова, Таня, — радасна гукнуў хлопец.
— Прывітанне, Зміцер, — ветліва адказала яна, працягваючы яму кнігу.
— «Любіць ноч — права пацукоў», — прачытаў юнак. —
— А чаму не? Я з Беларусі і з эмэф, — адказала дзяўчына.
— Адкуль? — не зразумеў малады вясковец.
— З Маладога фронту. Арганізацыя моладзевая такая, — тлумачыла цярпліва Таня.
— І што? Вы ўсе там
— Мы — проста неабыякавая моладзь… — ціхім, але ўпэўненым голасам прамовіла мінчанка.
— Па мне, дык будзе лепей, як усе
— Што ты? — з незадаволенасцю ў голасе засупярэчыла маладафронтаўка. — Паглядзі, які свет разнастайны і прыгожы! — яна ўзянала ўгору руку. — А што было б, каб усюды ўсё было аднолькавае, як у пыстыні? Мы б памерлі з суму, мабыць, — сказала Таня. — Гэта было зверху задумана, каб былі розныя мовы.
Таня задрала ў неба галаву, дзе з’явіліся першыя зоркі. Яе русыя косы з
- * * *
Тым вечарам Дзімка жарсна цалаваўся. Яго сэрца валіла, як молат. Ён адчуваў, як трапяталася жывое і гарачае сэрца дзяўчыны з зялёнымі вачыма. Яго нібы агарнула нейкая
- * * *
У суботу ў клубе гралі танцы. Дзімка ўвесь вечар танцаваў толькі з Таняй, зайздросна зіркаючы, калі Лёнька ці Віцька запрашаў яе на мядляк. Потым яны пілі ў елачках паміж клубам і сельсаветам самагонку. Потым зноў танцавалі. Потым Лёнька злётаў да Краўцэвічаў, што
— Стары, у цябе гандона няма?! — стараўся перакрычаць гучную музыку Дзімкаў аднакласнік.
— Няма, — п’яна заўсміхаўся юнак.
Лёнька закруціўся па зале далей.
Ад гарэлкі і гучнай музыкі круцілася ў галаве. Дзімка перш асеў у адно з крэсел, што стаялі ля сценаў залі. Пазней выйшаў на ганак. З боку елачак і помніка
— Дзімон, ідзі! — паклікаў ён сябра.
— Куды?
— Ну што ты як цэлка?! Там Танька Васілішына п’яная ўсім дае!.. — п’яным голасам прамычаў Лёнька.
Дзімка апаберся аб сцяну клуба, бо раптоўна адчуў ад кепскай самагонкі страшную слабасць, а недзе з нутра прасілася на волю змесціва страўніка.