Па звароце жыхароў Калінкавічаў Камітэт дзяржкантролю Гомельскай вобласці правёў пазапланавую аператыўную праверку Калінкавіцкага раённага спажывецкага таварыства і асобных суб’ектаў гаспадарання, якія гандлююць на рынку «Магістраль».
Як паведамілі ў КДК Гомельскай вобласці, на рынку ўстаноўлены шэраг парушэнняў: ад гандлю пратэрмінаваным таварам да гандлю забароненымі да рэалізацыі таварамі на рынках Беларусі.
Напрыклад, індывідуальны прадпрымальнік гандлявала какосавай стружкай, чаем і араматызатарамі са скончаным тэрмінам прыдатнасці ад 17 да 300 дзён.Таксама з парушэннем заканадаўства індывідуальныя прадпрымальнікі прадавалі воцат з розных відаў сыравіны, ядахімікаты для барацьбы з бытавымі насякомымі, грызунамі, шкоднікамі садоў і агародаў, сродкі абароны раслін, гандаль якімі на рынках забаронены.
На ўсіх пяці правераных гандлёвых аб’ектах Калінкавіцкага райспажыўтаварыства таксама ўстаноўлены розныя парушэнні.
У магазіне вёскі Малыя Аўцюкі ў продажы знаходзіліся без холаду на працягу сутак скорапсавальныя кулінарныя вырабы без пасведчання аб якасці і маркіровачнага ярлыка.
З гандлёвай сеткі выключаны няякасныя тавары, кошт якіх пакрылі вінаватыя асобы.
Па матэрыялах праведзеных праверак да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнута 13 службовых асоб, разглядаецца пытанне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Калінкавіцкага райспажыўтаварыства.
Мясцоваму райвыканкаму прапанавана прыняць эфектыўныя меры па забеспячэнні выканання суб’ектамі рознічнага гандлю і грамадскага харчавання гандлёвага і іншага заканадаўства, павышэнні якасці і культуры гандлёвага абслугоўвання насельніцтва і прыцягнуць да адказнасці вінаватых асоб.