06.10.2012 / 22:05

Юлія Цімашэнка, Брэдлі Мэнінг, Сіма Самар — топ-3 прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію міру ў букмекераў 6

Як паведамляе Delfi са спасылкай на Польскае радыё, на думку букмекераў, першае месца ўпэўнена трымае афганская змагарка за правы чалавека і правы жанчын Сіма Самар.

На другім месцы — амерыканскі салдат Брэдлі Мэнінг, які выкраў і перадаў парталу WikiLeaks 250 000 канфідэнцыйных дакументаў дыпламатыі ЗША. Цяпер ён сядзіць пад арыштам, чакаючы судовага працэсу.

Трэцяе месца -- у Юліі Цімашэнкі — былога прэм’ер-міністра Украіны. Цімашэнка асуджаная на 7 гадоў зняволення.

На чацвёртым месцы сярод кандыдатаў на прэмію — егіпцянка Мэгі Гобран, якую часта называюць Маці Тэрэзай з Каіра.

Пяцёрку патэнцыйных лаўрэатаў, на думку букмекераў замыкае кубінскі доктар, адзін з галоўных змагароў за правы чалавека — Оскар Эляс Біскет Ганзалес, які адседзеў за сваю дзейнасць 9 гадоў.

Нагадаем, што беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, асуджаны на 4,5 года зняволення, таксама з’яўляецца кандыдатам на Нобелеўскую прэмію міру.

Усяго ў лонг-ліст прэтэндэнтаў у гэтым годзе уваходзіць 231 асоба.

Уручэнне Нобелеўскіх прэмій пачнецца ўжо ў гэты панядзелак, 8 кастрычніка. Імя лаўрэата прэміі міру будзе названа ў пятніцу, 12 кастрычніка, а 12-й паводле мінскага часу.

nn.by

0
Мэнсан Мандэла / Адказаць
06.10.2012 / 22:24
Сталічныя таксісты паціраюць рукі ў чаканні лёгкай нажывы :)
0
Danik / Адказаць
06.10.2012 / 22:32
карузьлік сумна паглядае як блазан угору вырастае (г.апалінэр)
0
oxidisEr / Адказаць
07.10.2012 / 00:55
Цiмашэнка вельмi няудылы прэтынюэнт. Вельмi марудная у яе мiнулае. Асабiста гэта бачна у Крыму,дзе вельмi шмат недабудоу элiтарнай маёмасцi,якая НЕ афiцыйна знаходзiлася пад ёй. Вельмi "шэрая" яна "лашадка"
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру