Новая назва аэрапорта была прадстаўлена ў пятніцу на ўрачыстай цырымоніі ў чэшскай сталіцы. Мерапрыемства было прымеркавана да дня нараджэння былога лідара Чэхіі, якому 5 кастрычніка споўнілася б 76 гадоў.
Больш за 80 тыс. чалавек падпісаліся пад зваротам перайменаваць аэрапорт у гонар аднаго з самых вядомых чэхаў у свеце.Чэшскія ўлады пагадзіліся. Раней пражскі аэрапорт -адзін з самых ажыўленых ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе — называўся «Рузіне».
Экс-прэм ’ер Чэхіі Карэл Шварцэнберг выказаў надзею, што кожны чэх, пакідаючы Прагу, будзе ўспамінаць знакамітага палітыка, пісьменніка і драматурга, які дараваў ім волю.
Падарыў свабоду
«Гэта правільнае месца. Менавіта Гавэл адкрыў для чэхаў мяжы», — cказаў
Вацлаў Гавэл — пісьменнік і першы прэзідэнт краіны пасля выхаду
Гавэл быў адным з лідараў дысідэнцкага руху, што супрацьстаялі прасавецкаму камуністычнаму рэжыму ў Чэхаславакіі пасля савецкага ўварвання ў 1968 годзе.
Яго не спыніла нават турэмнае зняволенне ў канцы