Юрый Попка, 1950 г.

Юрый Попка, 1950 г.

Юрый Попка нарадзіўся 7 кастрычніка 1912 г. на хутары Высокі Пруд, што на Пружаншчыне.

Пачаў друкавацца ў 1938 г. на старонках заходнебеларускіх перыёдыкаў. У 1942 г. пасля паездкі ў Беласток (Пружанскі павет адміністрацыйна быў падпарадкаваны да Беласточчыны) і знаёмства з рэдактарам Хведарам Ільяшэвічам стаў пісаць для «Новай Дарогі». У 1943 г. стварыў і ўзначаліў у Пружанах аддзел Беларускага аб’яднання, займаўся арганізацыяй беларускіх школ.

Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне захварэў і да 1950 г. лячыўся ў розных шпіталях і санаторыях. Пазней пасяліўся ў Лаймене (зямля Бадэн-Вюртэмберг, каля Гайдэльберга). Узначальваў Згуртаванне беларускіх патрыётаў.

Выдаваў газеты і часопісы: «Беларуская праўда» (1965–1988), «Бюлетэнь Беларускай Цэнтральнай Рады — Жыве Беларусь!» (1976–1986), «Весткі інстытута беларусаведы» (1986–1993). Быў кіраўніком палітычна-прапагандысцкага аддзела Галоўнага штаба Беларускага вызвольнага фронту.

Стварыў беларускі музей.
Аўтар кніг (пісаў пад псеўданімамі Жывіца і Жубровіч): «Сын» (1950), «Праз слёзы» (1951), «Песня салаўя» (1955, 1963), «Аднагалоссе» (1961), «Кошык» (1961), «Расказы» (вып. 1–3, 1961), «У санаторнай белі» (1961), «Журавель» (1962), «Па чужых кутках» (1962), «Сын» (1962), «Свеціць у тумане» (вып. 1–3, 1962), «Умелы падыход» (1962), «З вінтоўкай у руках» (1963), «Пушча шуміць» (1963), «Новая хата» (1964), «Носьбіт ідэі» (1964).
Юрый Попка паставіў у горадзе помнік беларускім змагарам 1939—1945 гг., а таксама пакінуў у спадчыну беларусам тры кватэры, Беларускі музей у Лаймене ды свае архівы.
Умовай перадачы спадчыны дзеяча беларусам з’яўляецца, што беларуская дзяржава павінна быць самастойная і незалежная ад палітыкі вялікіх краін.
Пакуль жа распараджальнікам спадчыны выступае муніцыпалітэт Лаймена.
Добры артыкул пра Юрыя Попку тут: Запавет эмігранта
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?