Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным па выніках расследавання дзейнасці дзвюх кампаній дакладзе Кангрэса, на які спасылаецца
Аўтары дакладу рэкамендуюць адхіліць гэтыя кампаніі ад
«Кітай мае сродкі, магчымасці і матывы выкарыстоўваць тэлекамунікацыйныя кампаніі ў зламысных мэтах», — гаворыцца ў дакладзе.
«Паводле наяўнай сакрэтнай і несакрэтнай інфармацыі, нельга быць упэўненым у тым, што Huawei і ZTE свабодныя ад уплыву дзяржавы (Кітая), і тым самым яны ствараюць пагрозу для бяспекі Злучаных Штатаў», — мяркуюць аўтары дакумента.
І Huawei, і ZTE раней адхілілі абвінавачанні.
Huawei была заснаваная былым сябрам
У мінулым годзе рэгулятар ЗША адмовіў Huawei у куплі амерыканскай камп’ютарнай кампаніі 3Leaf systems. Сёлета кампанія, як і ZTE, сутыкнулася са сцверджаннямі, што ў частку яе абсталявання ўбудаваныя коды для перадачы ў Кітай канфідэнцыйнай інфармацыі. Кіраўнікі абедзвюх кампаній адхілілі абвінавачанні.