«Не ведаю, як у вас, а ў мяне ноч была бяссоннай у сувязі з выбарамі ў Венесуэле. Я вельмі рады перамозе нашага сябра Уга Чавэса. Трэба сказаць, што ён малайчына. Нават нам ёсць чаму вучыцца на гэтых выбарах», — заявіў сёння Аляксандар Лукашэнка.
«Гэта была безумоўная перамога, і галоўны альтэрнатыўны кандыдат прызнаў сваю паразу. Гэта таксама дарагога каштуе, гэта годнасць гэтага чалавека», — сказаў кіраўнік Беларусі.
Ён паведаміў, што цяпер рыхтуецца віншаванне Уга Чавэсу. «Мы ўжо звязваліся ноччу са штабам Уга Чавэса, павіншавалі яго, і ад імя беларускага народу павінна быць цёплыя віншаванні гэтаму гераічнаму чалавеку. Бо ў такой сітуацыі выйграць — гэта вялікі давер», — адзначыў Лукашэнка.