Аварыя здарылася ў ноч на 8 кастрычніка ў Бераставіцкім раёне. Як паведамляе сайт ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці, каля вёскі Кваторы падчас дажджу на прамым участку перакуліўся «Фольксваген». Ні кіроўца, ні пасажыр не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Вылецеўшы вонкі, яны атрымалі траўмы. Кіроўцу шпіталізавалі, а пасажыр загінуў на месцы.

Абодва былі нецвярозымі.

Раней кіроўца шэсць разоў затрымліваўся за рулём п'яным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?