Гэта паспрыяе скарачэнню чэргаў у рэгістратуру, павышэнню даступнасці медыцынскай дапамогі, сказаў Юркевіч.
Паводле прынцыпу працы інфакіёск аналагічны банкаўскім тэрміналам. У электронным выглядзе даецца вычарпальная інфармацыя аб медустанове, графіку прыёму ўчастковымі тэрапеўтамі, вузкімі спецыялістамі (з указаннем даты, часу, колькасці вольных талонаў), пералік платных медыцынскіх паслуг. Для заказу талона да лекара неабходна знайсці ў пераліку патрэбны напрамак, выбраць дату і зручны час наведвання, атрымаць на рукі талон.

Першымі тэрміналы для браніравання талонаў да доктара паставілі 34-я і 35-я паліклінікі (у Савецкім і Кастрычніцкім раёнах адпаведна). Зараз да іх дадаліся яшчэ сем устаноў аховы здароўя, сярод іх 2-я, 14-я, 6-я, 1-я паліклінікі ды інш Такая інавацыйная форма працы з пацыентамі апраўдала сябе і стала папулярнай. Па статыстыцы, каля 15% пацыентаў 34-й і 35-й паліклінік карыстаюцца анлайн-запісам, каля 15% - інфакіёскамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?