Музыка44

Музычныя вынікі паўгоддзя: наперадзе «Срэбнае вяселле»

Эксперты абралі ТОП-10 альбомаў за студзень-чэрвень: перамагаюць «Срэбнае вяселле» і Akute.

Сайт беларускай музычнай аналітыкі Experty.by апублікаваў ТОП-10 альбомаў за першае паўгоддзе 2012 года, у якім адназначна перамагае гурт “Срэбнае вяселле”, а “Ляпісы” з альбомам "Рабкор" застаюцца за бортам.

10 месца Chiefs Band – Jazz Pirates

Рэдкі выпадак таго, як на беларускай тэрыторыі прыжываецца і нармальна пачуваецца такі від музыкі, як фанк.

Праект басіста “Крамбамбулі” Алеся Мышкевіча – адзін з самых запамінальных дэбютаў года.

9 месца Hair Peace Salon – Gentleman

Дэбютнага альбома ад Hair Peace Salon чакалі некалькі гадоў, вынік не расчараваў:

выдатны брыт-рок, чыё студыйнае ўвасабленне апынулася не горшым за канцэртнае.

8 месца Open Space – Pressure

Поп-гурт Open Space працягвае ўдасканальвацца. Другая кружэлка гучыць сур’ёзней за дэбютны альбом.

Амаль усе песні можна ставіць на радыё –
і гэта, у дадзеным выпадку, камплімент.

7 месца Morfe – Ziziaq

Этна-ф'южн з баянам, кларнетам, кантрабасам і электронікай.
Калісьці Morfe былі цалкам акустычнымі, але ў студыі дадалі электроннага гучання, якое толькі дадало каларыту.

6 месца Sang Sattawood – Tree

Да блюз-року без баса цяпер ставяцца насцярожана – так і чакаеш пачуць кальку з White Stripes, але Sang Sattawood выключэнне.

Вельмі цікава.

5 месца Дахабраха & Port Mone - "Хмелева project"

Расійскія прамоўтары, якія прывозяць у Расію музыкаў узроўню Tinariwen і Джона Лайдана, сёлета назвалі ўкраінскі гурт “Дахабраха” самым цікавым гуртом Еўропы. Тут іх супольны праект з беларускімі акардэаністамі з Port Mone.

4 месца Drum Eсstasy - Play Loud

Чацвёрка бубначоў, узброеных дрылем, яшчэ раз даказала, што можна ствараць музычны сусвет толькі пры дапамозе бубнаў.

Між іншым, першы альбом гурту за сем год.

3 месца Clover Club "Random Mood Jukebox"

Дэбютны альбом ад Clover Club апынуўся настолькі жыццярадасным, што мы яго яшчэ ўбачым у рэйтынгу за год.
Ці пройдуць хлопцы выпрабаванне “другім альбомам”? Спадзяемся, што так.

2 месца Akute – Не існуе

2012 год, мяркуючы па ўсім, ужо можна назваць “годам Akute”:

яны прымусілі спяваць па-беларуску ўсіх – ад школьніц да аматараў сучаснай поп-музыкі.

1 месца «Срэбнае вяселле» - Laterna Magica

Другі альбом “Вяселля” апынуўся куды больш цікавым за першы: узровень Бенькі і Ка настолькі высокі, што набліжаецца да ўзроўню “Тройцы” (хоць і ў зусім іншым жанры). Пры гэтым

што ні песня – то хіт.

Паслухаць усе альбомы можна тут.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні2

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні

Усе навіны →
Усе навіны

Чатыры самалійцы паступілі ў беларускі каледж, але замест вучобы пайшлі нелегальна праз мяжу2

«Байцы «Азова» практыкуюць ахвярапрынашэнні». Праўда?9

Зяленскі адпраўляе перамаўляцца з Мядзінскім дэлегацыю на чале з Умеравым2

У Мінгарвыканкаме расказалі, чаму закрылі «Дом кіно»2

Паліграфолаг Віталь Савюк стварае новую партыю. Кожны з кіраўнікоў пройдзе дэтэктар хлусні15

У Расіі прызналі «экстрэмісцкай» выяву жабяняці Пепе3

У Баранавічах мужчыну абвінавацілі ў падпале аўтамабіля вайскоўца ўнутраных войскаў1

Трамп: Нічога не адбудзецца, пакуль мы з Пуціным не сустрэнемся5

У Беларусь не могуць пералічваць аліменты з Расіі. І рашыць праблему пакуль не ўдаецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні2

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць