Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, днём па паўночна-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 5–10 м/с, днём па захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2–8°С, месцамі замаразкі да 0, -3°С;

максімальная тэмпература днём +7–13°С.

У Мінску ў аўторак без істотных ападкаў, толькі вечарам кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 5–10 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4–6°С, максімальная днём +9–11°С.

У наступныя двое сутак па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У сераду, 10 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5–10 м/с, у асобных раёнах парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1–7°С,

максімальная днём ад +5°С па поўначы да +11°С па поўдні краіны.

11 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1–7°С, месцамі на тарфяніках Брэсцкай вобласці замаразкі да 0, -3°С; максімальная днём ад +5°С па поўначы да +11°С па поўдні краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?