Былога палітвязня Сяргея Каваленку 8 кастрычніка выклікалі ў міліцыю і паведамілі, што ён пастаўлены на прафілактычны ўлік на 2 гады да пагашэння судзімасці.

У міліцыі Сяргея Каваленку распытвалі пра ягоныя кантакты і цікавіліся, ці ёсць у яго татуіроўкі, паведаміў былы палітвязень.

Сяргей Каваленка быў памілаваны ў канцы верасня. Палітвязень адбываў пакаранне ў Магілёўскай калоніі. Трапіў ён туды паводле выраку за парушэнні парадку адбыцця «хатняй хіміі», якую яму прысудзілі пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску ў 2010 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?