Паведамленне аб здарэнні на чыгунцы паступіла ў Баранавіцкі аддзел унутраных спраў на транспарце ўвечары 7 кастрычніка, піша Intex-press.

Як распавёў начальнік штаба Баранавіцкага АУСТ Вадзім Кулік, на 887-м кіламетры перагона Баранавічы Цэнтральныя—Пагарэльцы электрацягнік «Баранавічы—Мінск» траўмаваў 28-гадовага гараджаніна.

«Мужчыну, які бег насустрач электрычцы, убачылі машыністы, якія, як і належыць у падобных сітуацыях, пачалі падаваць папераджальны сігнал. У апошні момант гараджанін паспеў саскочыць з рэек, аднак яго ўсё адно зачапіла цягніком»,
— распавёў пра абставіны здарэння Вадзім Кулік.

Пацярпелы з папярэднім дыягназам «траўма грудной клеткі, раны сцягна і галёнкі, алкагольнае ап'яненне» быў дастаўлены ў бальніцу.

У выніку здарэння затрымка руху чыгуначнага транспарту склала 46 хвілін. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?