Аляксандр Лукашэнка дасць інтэрв’ю брытанскай газеце The Independent. Пра гэта ён паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам міждзяржаўнай тэлекампаніі «Мір» 4 кастрычніка (фрагменты былі паказаныя 7 і 8 кастрычніка).

Лукашэнка назваў «Мір» сваім любімым каналам. «Я яго сёння гляджу больш, чым Euronews, — сказаў ён. — Euronews я заўсёды глядзеў, якую там гадасць пра нас скажуць, каб быць у курсе і рэагаваць».

Беларускі кіраўнік глядзіць «Мір»,

«дзе я, кіраўнік дзяржавы, мог бы даведацца, што робіцца ў Таджыкістане, дзе кіруе краінай мой сябар Эмамалі Рахмон.
А ўключаючы „Мір“, я не толькі там сюжэт чую, размову журналіста, тэму, але і бачу, што на заднім плане адбываецца, як развіваецца, што ў Душанбэ. Я добра ведаю ж гэтыя гарады, немалады палітык», — заявіў Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?