Калі карыстальнік націсне гэтую кнопку, то прадукт трапіць у спіс тавараў, якія ён хацеў бы мець (Wishlist). Інфармацыю пра тое, які тавар «хоча» карыстальнік, убачаць як яго сябры, так і сябры яго сяброў у сацсетцы.

Акрамя таго, сетка тэстуе кнопку «Атрымаць» (Collect) і функцыю «Калекцыі» (Collections). «Калекцыі» ўяўляюць сабой падборкі фатаграфій прадуктаў, якія публікуюцца кампаніяй на брэндавай старонцы і трапляюць у стужку навінаў карыстальніка, што падпісаўся на гэтую старонку. Кожная фатаграфія будзе забяспечаная кнопкамі «Хачу» і «Атрымаць» нароўні з традыцыйнымі «Мне падабаецца» (Like), «Пракаментаваць» (Comment) і «Падзяліцца» (Share).

Калі карыстальнік націсне кнопку Collect альбо Like на фатаграфіі прадукту з «калекцый», гэтая інфармацыя адлюструецца ў яго «Хроніцы», у графе «Прадукты» і будзе даступная яго сябрам. Акрамя таго, функцыя дазваляе пераадрасаваць карыстальніка на вэб-сайт кампаніі для афармлення пакупкі. У той жа час новыя кнопкі пакуль не будуць даступныя для размяшчэння на іншых сайтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?