47-гадовы хакейны галкіпер Дамінік Гашак абвясціў пра завяршэнне кар’еры, інфармуе hokej.cz. Брамнік, апошнім клубам якога ў сезоне-2010/11 быў маскоўскі «Спартак», так і не змог знайсці сабе новую каманду.
У гэта міжсезонне ён вёў перамовы з некалькімі клубамі НХЛ, але дамовіцца аб кантракце не здолеў.
За сваю кар’еру Гашак выйграў золата Алімпіяды-1998 і бронзу Гульняў-2006, двойчы перамагаў у Кубку Стэнлі (у 2002 і 2008 гадах у складзе «Дэтройта»), двойчы станавіўся фіналістам Кубка Стэнлі. Усяго ў НХЛ Гашак правёў 735 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце, атрымаўшы 389 перамог. У плэй-оф на яго рахунку 119 сустрэч.
Прессбол
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ