Гродзенская ДАІ працягвае выкарыстоўваць відэа з рэгістратараў грамадзянскіх аўто для пакарання парушальнікаў, паведамляе сайт ведамства.

Апошні прыклад — праезд на чырвонае святло 24-гадовага кіроўцы BMW, якога штрафавалі 90 разоў. Гэты выпадак зафіксаваў відэарэгістратар спадарожнага аўто, яго кіроўца перадаў відэа ў ДАІ. Кіроўца BMW атрымаў чарговы штраф, піша сайт ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці.

Дарэчы, прыгоды «рэкардсмэна» былі зафіксаваныя на вуліцы Соламавай, дзе 5 кастрычніка гонкі двух прыяцеляў скончыліся трагедыяй — пад коламі аднаго з аўто загінула жанчына.

За апошні месяц гэта трэці выпадак, калі ДАІ Гродна выкарыстала запісы парушэнняў правілаў, выкладзеныя ў інтэрнэце.
У верасні ДАІ адрэагавала на паведамленне ў гродзенскім блогу s13 пра кіроўцу «Опеля», які на праспекце Касманаўтаў праехаў на чырвонае святло і толькі цудам не збіў пешаходаў на пераходзе.

У пачатку кастрычніка ў поле зроку рэгістратара трапіла кіроўца «Форда», якая на вуліцы Каліноўскага пайшла на абгон праз суцэльную паласу разметкі і ледзь не сутыкнулася з сустрэчным аўто.

Варта адзначыць, што рэакцыя на практыку выкарыстання такіх запісаў для высвятлення парушальнікаў і іх пакарання выклікае ў аўтааматараў неадназначная. Шмат хто з іх пры абмеркаванні чарговага паведамлення на гэту тэму выказваецца негатыўна на адрас добраахвотных памочнікаў ДАІ.
Іх апаненты мяркуюць, што толькі такім чынам можна прывучыць парушальнікаў трымацца правілаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?