Як паведаміў намеснік начальніка Пінскага гарадскога аддзела Следчага камітэта (ГАСК) Андрэй Сенькавец, дзяўчына ў кастрычніку 2011 года па месцы жыхарства, выкарыстоўваючы кампутарную тэхніку, размясціла на агульнадаступным інтэрнэт-рэсурсе відэаролік парнаграфічнага зместу з выявай непаўналетніх.

8 кастрычніка Пінскім ГАСК ў дачыненні да яе распачатая справа па ч. 2 арт. 343–1 Крымінальнага кодэкса (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў з выявай непаўналетніх у сетцы інтэрнэт). Пінчучка нідзе не вучыцца і не працуе.

«Хачу звярнуцца да бацькоў, каб яны сачылі, чым займаюцца іх дзеці, седзячы за камп’ютарам», — сказаў Сенькавец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?