09.10.2012 / 20:12

У Мінску адчынілася выстава, прысвечаная Піліпу Орліку 4

Аўтар першай украінскай канстытуцыі быў родам з Вялейшчыны.

9 кастрычніка ў Мінску ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася выстава "Піліп Орлік - аўтар першай украінскай канстытуцыі".

Выстава арганізавана сумесна з мінскім гарадскім грамадскім аб'яднаннем украінцаў "Заповіт".

11 (21 кастрычніка) спаўняецца 340 гадоў з дня нараджэння Піліпа Сцяпанавіча Орліка - гетмана, аўтар першай канстытуцыі Украіны, напісанай за некалькі дзесяцігоддзяў да амерыканскай канстытуцыі 1807, канстытуцыі 1791 Рэчы Паспалітай і французскай канстытуцыі 1791 года.
На выставе прадстаўлены матэрыялы пра ўсіх 17 гетманаў Украіны і фотаматэрыялы аб дзейнасці ўкраінскай грамадскасці па ўвекавечанні памяці Піліпа Орліка на яго гістарычнай радзіме.
Будучы гетман нарадзіўся ў вёсцы Касута Ашмянскай воласці (цяпер Вілейскі раён) у шляхецкай чэшска-беларуска-літоўскай сям'і.
На Вялейшчыне прайшлі яго дзіцячыя гады і пачатак юнацтва.
У канцы 80-х гадоў XVII стагоддзя сям'я Орлікаў пераехала ва Украіну, дзе малады шляхціц паступіў у Кіева-Магілянскай акадэміі, пасля заканчэння якой быў прыняты ў Гетманскую канцылярыю. Цалкам падтрымліваў палітыку гетмана Мазепы, у тым ліку пераход на бок караля Карла XII падчас расейска-шведскай вайны.
Пасля паразы шведскай арміі пад Палтавай у 1709 годзе разам з Мазепаю ўцёк на тэрыторыю Турцыі. Пасля смерці Мазепы ў эміграцыі абіраецца гетманам Правабярэжнай Украіны.
У дзень выбараў 5 красавіка 1710 Піліп Орлік абвясціў складзеныя ім пакт і Канстытуцыю законаў і вольнасцяў Войска Запарожскага, якія атрымалі назву Канстытуцыі Піліпа Орліка.
Гэты помнік палітычнай думкі і сёння ўражвае сваёй актуальнасцю і высокім прававым узроўнем.
Канстытуцыя Піліпа Орліка ўпершыню ў сусветнай гісторыі падзяліла ўладу на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.
Будучы гетманам ў эміграцыі, Орлік прымаў сур'ёзныя крокі ў імкненні аб'яднаць Украіну: стараўся заручыцца падтрымкай Турцыі і Францыі, выступаў аўтарам публікацый, дзе абгрунтоўваў права ўкраінцаў на ўласную дзяржаву.

0
БР / Адказаць
09.10.2012 / 20:30
Это уже 53-я конституция, которая "ўпершыню ў сусветнай гісторыі падзяліла ўладу на заканадаўчую, выканаўчую і судовую".
0
Георгаф / Адказаць
09.10.2012 / 21:14
БР К сведению работников конторы, первая в мире конституция появилась в ненавистных гэбэ Штатах в 1787 году. Первая в Европе конституция - Речи Посполитой - в 1791 году. Следовательно, "конституция Орлика" в 1710 году действительно была первой. Вопрос с ее названием несуществен. 53 место отдайте Тувалу, которым мы, РБ ППРБ, будем прирастать в Полинезии. С географическим приветом.
0
АЧ / Адказаць
10.10.2012 / 00:50
Зараз у Касуце, побач з царквой, вісіць памятная дошка Орліку. Фота: http://chubat.livejournal.com/58026.html
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру