Ужо адмовілі мінскія гатэлі «Crown Plaza» і «Вікторыя», а таксама IBB-цэнтр. Гатэлі, куды былі пададзены заявы, вытрымалі паўзу ў тыдзень і адказалі адмовай у сувязі з «занятасцю памяшканняў».
Адміністрацыя IBB-цэнтра паведаміла, што заснавальнікі, у ліку якіх Мінгарвыканкам, прынялі рашэнне прадастаўляць памяшканні толькі для правядзення профільных мерапрыемстваў.
Удзел у з’ездзе, які запланаваны на 20 кастрычніка, плануюць узяць 150 дэлегатаў.
Такім чынам, справаздачна-выбарчая канферэнцыя знаходзіцца пад пагрозай зрыву. Рух «За Свабоду» працягвае шукаць магчымасці для яе правядзення.
pyx.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ