Я так хачу, каб ты згадала слова
з песні, што любіла адмыслова,
якую помніш і цяпер:
мелодыя — Касма, а верш — Прэвэр.
Хай песняй аб асеннім лісці
на нервах памяць будзе граць:
каханне, мёртвае калісьці,
не перастане паміраць.

Слухаю штось іншае з тугі я —
і жыву ў суцэльнай летаргіі,
ніякай рады тут няма:
верш — Прэвэр, мелодыя — Касма.
Бо памяць песняю пра лісце
у нашых сэрцах будзе граць:
каханне, мёртвае калісьці,
не перастане паміраць.

Усё цячэ, як пад халодным душам,
мінаюць жарсці з раўнадушшам,
мінаюць восень і зіма,
што ж ніяк не скончыцца Касма?
Хай памяць песняю пра лісце
у сэрцы больш не будзе граць:
каханне, мёртвае калісьці,
ў нас перастане паміраць!

Відэа песні ў арыгінале, у выкананні Сержа Генсбура:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?